Аўтобусы з выявай Іосіфа Сталіна плануецца запусціць да Дня Перамогі ў 40 гарадах краін СНД, паведаміў у сваім блогу ў чацвер аўтар праекта «Аўтобус Перамогі» Віктар Логінаў.

«Зараз да акцыі далучылася каля 40 гарадоў, і яна ўжо пабіла ўсе рэкорды папярэдніх гадоў. Гэтым разам у акцыі возьме ўдзел больш гарадоў, чым ва ўсіх папярэдніх акцыях разам узятых», — напісаў ён.

В.Логінаў паведаміў, што актывісты з Мінска выказалі сваё жаданне таксама запусціць па вуліцах беларускай сталіцы аўтобус з выявай

«Фінальным акордам і радаснай для ўсіх нас навіной стала далучэнне да акцыі горада-героя Мінска, сталіцы Беларусі», — паведаміў В.Логінаў.

Як паведамляе актывіст, акцыя падыходзіць да завяршальнай стадыі падрыхтоўкі: збор грошай будзе завершаны праз паўтара тыдні, а заяўкі ад актывістаў з розных гарадоў перастануць прымацца 20 красавіка.

Раней паведамлялася, што «сталінобусы» актывісты плануюць запусціць і ў сталіцах Эстоніі і Латвіі. Праўда, улады Таліна паабяцалі не дапусціць з’яўлення ў горадзе аўтобусаў з партрэтам Сталіна.

Першы аўтобус з партрэтам Сталіна выйшаў у рэйс вясной 2010 года ў Пецярбургу.

Сёлета на маршрут аўтобус павінен сінхронна выйсці 6 мая.

* * *

Звароты ў Мінгарвыканкам можна падаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0