Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка ўзнагародзіў ордэнамі і медалямі шэраг грамадзян — «за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, вялікі асабісты ўнёсак ва ўдасканаленне прававой сістэмы краіны, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў воінскай службе, развіцці аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, энергетычнай сістэмы, навукі, культуры, адукацыі, сферы абслугоўвання і спорту».

У прыватнасці, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ВА «БелаўтаМАЗ» — генеральны дырэктар ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» Аляксандр Бароўскі, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай, суддзя Канстытуцыйнага суда Валянціна Падгруша.

Ордэнам Францыска Скарыны адзначана старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Антаніна Морава.

Дзяржаўнымі ўзнагародамі «рознай вартасці» адзначаны работнікі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, сферы адукацыі, культуры, спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?