Дарагія ветэраны!
Паважаныя суайчыннікі і замежныя госці!
Сёння мы з вамі адзначаем святое і дарагое для ўсіх нас свята — Дзень Перамогі! Дзень доблесці і славы ўсяго савецкага народа, які адстаяў родную зямлю і пазбавіў чалавецтва ад нацызму.
67 гадоў аддзяляюць нас ад тых майскіх дзён, калі пунсовы сцяг свабоды, амыты крывёю мільёнаў герояў, было ўзнята воінамі Савецкай Арміі над рэйхстагам.
З тых часоў на нашай зямлі больш не грукочуць гарматы, не рвуцца снарады, не палаюць печы канцлагераў і не гінуць пад бамбёжкамі людзі. Выраслі пакаленні, якія не ведаюць жахаў вайны.
Мы высока цэнім уклад у перамогу дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі і іншых краін, якія аказалі супраціўленне фашызму. Але нельга забываць, што вырашальную ролю ў разгроме нацызму адыграў менавіта Савецкі Саюз.
Перамогай мы абавязаны перш за ўсё сіле, мужнасці і стойкасці мільёнаў простых савецкіх людзей, якія, не шкадуючы сябе, змагаліся з ворагам. Змагаліся за кожны горад і вёску. Стварылі народную армію партызанаў і падпольшчыкаў. Да знямогі і галоднай непрытомнасці працавалі на заводах і ў полі, расцілі хлеб і кавалі зброю Вызвалення.
Беларусь адыграла важную ролю ў гэтым непрымірымым процістаянні Дабра і Зла. На нашай зямлі быў развеяны міф аб непераможнасці гітлераўскай ваеннай армады. Гераічнае супраціўленне ворагу доўжылася з першых мінут ракавога чэрвеньскага світання
Разгорнутая на нашай тэрыторыі адна з буйнейшых у гісторыі чалавецтва аперацыя «Баграціён», у якой разам дзейнічалі сілы Савецкай Арміі і партызанскага руху, не толькі ачысціла Беларусь ад захопнікаў, але і адкрыла шлях да вызвалення Еўропы.
«След гэтых вогненных гадоў навекі занатаваны ў генетычнай памяці народа. І сёння, каля Вечнага агню, мы зноў перажываем нястрымную сілу барацьбы і горыч страт. Адчуваем у сабе непакорны дух байцоў гарнізона Брэсцкай крэпасці і абаронцаў Дняпроўскага рубяжа, стойкасць герояў Ушацкага прарыву і Мінскага падполля, боль спаленых дзяцей Хатыні, тысяч вязняў гета і лагераў смерці. Помнім радасць мінчан у ліпені
Дык давайце паклонімся тым вялікім гадам. Ціха, па славянскаму звычаю памянём загінуўшых. Вечная слава героям, якія вызвалялі Радзіму, і вечная ганьба агрэсарам і здраднікам, знішчаўшым наш народ!
Давайце ж ушануем памяць усіх, хто загінуў у барацьбе, хто стаў ахвярай нацысцкага генацыду, мінутай маўчання.
(Хвіліна маўчання).
Дарагія сябры!
Аналізуючы ўрокі Другой сусветнай вайны, мы робім галоўную выснову: трэба ўсімі сіламі не дапусціць паўтарэння трагедыі.
Сем дзесяцігоддзяў таму, перад тварам татальнай пагрозы, сусветныя лідары, пагрэбаваўшы палярнасцю палітычных сістэм, аб’ядналі намаганні дзеля выратавання чалавецтва.
У студзені 1942 года «вялікая чацвёрка» — Савецкі Саюз, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, Кітай — і яшчэ 22 дзяржавы падпісалі Дэкларацыю Аб’яднаных Нацый, якая абвясціла, што «поўная перамога над агульным ворагам з’яўляецца неабходнай умовай для ўсталявання правоў чалавека і справядлівасці як на роднай зямлі, так і на іншых тэрыторыях».
Гэты гістарычны прыклад сумеснай барацьбы супраць бесчалавечнай ідэалогіі фашызму павінен стаць арыенцірам для сучасных палітыкаў. Якімі б рознымі ні былі нашы погляды, ва ўсіх, хто надзелены даверам народа, павінна быць тое, што вышэй за любыя суб’ектыўныя рознагалоссі і скарацечныя разлікі, — імкненне пабудаваць сумленны і бяспечны светапарадак.
Вайна прайшла смяротным ураганам па Беларусі, забраўшы ў небыццё трэць нашых суграмадзян. Беларускі народ выпакутаваў, заслужыў права жыць так, як ён хоча, на сваёй зямлі.
На Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ў іншых «гарачых кропках» планеты мы бачым нямала прыкладаў пагарджання нормамі міжнароднага права і грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.
У адрас нашай краіны таксама гучаць пагрозы і шантаж. Таму і сёння нам так неабходны стойкасць і мужнасць.
Мы цвёрда заяўляем аб недапушчальнасці перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны і парушэння прынцыпаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Выступаем за забеспячэнне права народаў на свабодны выбар шляху развіцця, а не навязванне «новага дэмакратычнага парадку». Мы праходзілі ўжо гэта сем дзесяцігоддзяў таму.
Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, наша дзяржава праводзіць мнагавектарную знешнюю палітыку і адкрыта для дыялогу і з Захадам, і з Усходам. Але не трэба прымаць добрую волю за слабасць і размаўляць з Беларуссю з пазіцыі шантажу і пагроз.
Ёсць рэчы, якімі нельга пагарджаць, — гэта незалежнасць, годнасць і стабільнасць краіны ў імя дабрабыту народа. Павага да гэтых заваёў Вялікай Перамогі з’ядноўвае нас і робіць адзінай і моцнай нацыяй.
Беларусь развівае і ўмацоўвае свае Узброеныя Сілы, актыўна ўзаемадзейнічае з нашымі партнёрамі па калектыўнай бяспецы і разам з Расіяй стаіць на варце рубяжоў нашай Айчыны.
Мы разумеем, што характар войнаў змяніўся і змяняецца. Агрэсар сёння ўсё часцей імкнецца разлажыць краіну знутры. Паставіць яе ў падпарадкаваную пазіцыю, пасеяць хаос, выкарыстоўваючы тэхналогіі інфармацыйных войнаў і сеткавых рэвалюцый, эканамічныя санкцыі, палітычную актыўнасць мясцовых «пятых калон». Асаблівую вастрыню набывае барацьба за свядомасць людзей.
Таму ў сучасных умовах абарона Айчыны павінна мець усенародны характар. У яе аснове павінны быць патрыятызм і гатоўнасць кожнага грамадзяніна да адстойвання інтарэсаў сваёй Радзімы ў любой сферы дзейнасці.
Крыніцай духоўных і маральных сіл для беларускага народа з’яўляецца бясцэнны вопыт пакаленняў пераможцаў.
Дарагія ветэраны!
Усім сваім жыццём і подзвігам вы паказалі прыклад грамадзянскай доблесці і самаадданага служэння Айчыне. Мы будзем берагчы заваяваны вамі мір.
У сучаснай Беларусі — неаслабная ўвага да падзей тых гадоў і да лёсу франтавікоў.
Сёння ў калонах святочнага шэсця побач з
Хачу таксама звярнуцца да ўсіх замежных ветэранаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні нашай Беларусі. Беларусь захоўвае ўдзячную памяць пра вас. Дзень Перамогі — наша з вамі агульная ўрачыстасць.
Жадаю вам, паважаныя ветэраны, моцнага здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў жыцця.
А ўсім нашым суайчыннікам і гасцям — шчасця, дабрабыту і ўсялякіх поспехаў на карысць нашай мірнай, свабоднай і цудоўнай Беларусі.
Са святам! З Днём перамогі!