Супрацоўнікі спецназа УУС Гомельскага аблвыканкама і Навабеліцкага аддзела дэпартамента аховы МУС выратавалі двух школьніц, якія ўвечары 9 мая спрабавалі скончыць жыццё самагубствам, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

А восьмай вечара ў міліцыю патэлефанавалі мінакі, распавёўшы, што дзве дзяўчыны збіраюцца скокнуць у ваду з аўтамабільнага моста цераз раку Сож. Цягам пяці хвілін туды прыбылі міліцыянты.

Пад’язджаючы да моста, яны ўбачылі, што адна дзяўчына ўжо скокнула ў ваду. Тры міліцыянты кінуліся за ёю.
Дзяўчыне дапамаглі даплысці да берага і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З дыягназам «пераахаладжэнне» школьніцу даставілі ў бальніцу. Пакінутую на мосце дзяўчыну байцы спецназа пераканалі не скакаць.

Паводле папярэдніх звестак, рашэнне дзесяцікласніцы адной з гомельскіх школ звесці рахункі з жыццём было выклікана праблемамі асабістага характару:

у адной сапсаваліся адносіны з хлопцам, у другой нядаўна памерла сяброўка.

МУС рыхтуе дакументы на ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія выратавалі жыцці падлеткам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?