З 14 па 25 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца акцыя «Разам супраць нелегальнага алкаголю!».

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, супрацоўнікамі міліцыі ва ўзаемадзеянні з арганізацыямі лясной гаспадаркі, МНС, органамі мясцовай улады будуць правераны жылы сектар і лясныя масівы вобласці.

Падчас акцыі з 09.00 14 мая пачынае працаваць кругласутачная тэлефонная лінія УУС Мінаблвыканкама «П’янству — не!». Па тэлефонах 229-05-90, 204-63-80 любы грамадзянін можа паведаміць, у тым ліку ананімна, інфармацыю пра месцы незаконнага вырабу і рэалізацыі спіртнога: самагону, спірту і інш.

«Кожнае паведамленне, якое паступіла ад грамадзян, будзе без прамаруджання правярацца з наступным прыцягненнем правапарушальнікаў да ўстаноўленай законам адказнасці. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіць любая інфармацыя», — гаворыцца ў паведамленні УУС Мінаблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?