Паводле словаў чытача Onliner.by, які сфатаграфаваў іх, гэта былі два MG і дзве Audi A4. Як напісаў удзельнік форуму Onliner.by weezer, у MG былі кітайскія значкі. У адной з машын яму ўдалося разгледзець камізэльку, на якой было напісана «ВАІ». У аўтамабіляў — нумары з «нулявым» рэгіёнам. Такія выдаюць Мінабароны і ўнутраным войскам МУС.

Ваенная аўтамабільная інспекцыя ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны, у Мінску базуецца ў гарадской ваеннай камендатуры. Супрацоўнікі ВАІ выконваюць задачы па захаванні бяспекі падчас руху калон, суправаджэння ваеннай тэхнікі, удзельнічаюць у разглядзе ДТЗ з удзелам ваенных аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?