У Омску накіраваная ў суд справа 15-гадовай вучаніцы дзявятага класа, абвінавачанай у прычыненні цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула смерць пацярпелага.

Паводле версіі следства, 5 чэрвеня 2011 дзяўчынка з сяброўкамі піла піва на вуліцы 22 красавіка ў Омску. Яна падышла да незнаёмага 33-гадовага мужчыны і папрасіла закурыць. Атрымаўшы цыгарэты, школьніца падзялілася імі з сяброўкамі. Затым яна зноў падышла да мужчыны з той жа просьбай і гэтым разам атрымала адмову.

Тады дзяўчынка пачала біць мужчыну рукамі і нагамі. Калі ён упаў, яна некалькі разоў скокнула яму на галаву. Сяброўкі дзяўчынкі патэлефанавалі аднакласніку. Юнак прыйшоў, убачыў пацярпелага і выклікаў хуткую. Мужчыну даставілі ў бальніцу, дзе ён неўзабаве памёр.

Падлеткі некаторы час хавалі абставіны здарэння. Аднак затым юнак, які выклікаў хуткую, расказаў следчым пра збіццё. Пасля гэтага школьніца часткова прызнала сваю віну. Яна заявіла, што біла мужчыну, але не хацела яго забіваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?