Народ бунтуе, патрабуе хлеба.
Міма людзей пад аховай літаральна бяжыць цар Барыс у раскошным футры.
Бажавольны выхваляецца перад дзецьмі сваёй капеечкай. Зараз яе адбяруць. Бажаволак, пабачыўшы цара, пачынае прасіць яго пакараць крыўдзіцеляў: «Хлапчукі адабралі капеечку, загадай зарэзаць іх, як ты зарэзаў маленькага царэвіча…»
Цар спыняе Шуйскага, які загадаў схапіць юродзівага і просіць таго памаліцца за цара. «Нельга маліцца за цара-Ірада, — адказвае Бажавольны, — Маці Божая не дазваляе».
Заключная сцэна спектакля — баярская дума.
У расійскім Марыінскім тэатры (
У пастаноўцы
знайшлі адлюстраванне сёлетнія расійскія палітычныя пратэсты: народны бунт на сцэне разганяе амон, сам бунт нагадвае пратэсты на Балотнай плошчы. Такому ўражанню дапамагае скласціся тое, што акцёры апранутыя ў сучасныя касцюмы. Гадуноў у доўгім футры і наменклатурнай шапцы нагадвае высокага чыноўніка.Баярская дума засядае на фоне надпісу «Народ хоча перамен!»
Рэжысёр адчувае ў «Барысу» дух шэкспіраўскіх хронік, апантанасць ідэяй ўлады, палітычныя манеўры.Дэталі прэм’еры пастаноўшчыкі трымалі ў строгай таямніцы.
«Сказаць, што я быў у захапленні ад убачанага — нічога не сказаць, — піша найпапулярнейшы расійскі блогер drugoi, які быў на генеральнай рэпетыцыі. —
Раскошнае новае прачытанне знакамітай расейскай оперы, выдатная сцэнаграфія, бліскучыя вакальныя партыі».
Геніяльнасць тэатральнага рэжысёра ў тым, каб паказаць гледачу сённяшні дзень у, здавалася б, на памяць вывучаным творы.
Тэатр мусіць быць люстэркам сучаснасці, і пра гэта нагадаў рэжысёр з радзімы Шэкспіра.
Легальны паказ пастаноўкі такога кшталту ў Беларусі немагчымы.