Канцэпцыя фестывалю сумяшчае экстрэмальныя формы
Прапанова для грамадзян Беларусі
Kilkim Žaibu пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў здзейсніць падарожжа ў госці да суседзяў і пазнаёміцца са старажытнай культурай балтаў. Наяўнасць мяжы заўсёды ўскладняе жыццё вандроўнікам, таму Kilkim Žaibu робіць сур’ёзны крок насустрач беларускім гледачам: па квітку на фестываль можна атрымаць візу бясплатна!
Kilkim Žaibu — найстарэйшы фестываль у Балтыйскім рэгіёне. Кожны год арганізатары ўдасканальваюць і прапануюць гледачам усё цікавейшую праграму — сёлета выступіць 30 гуртоў з 11 краін.
Акрамя канцэртных выступаў на фестывальнай пляцоўцы (маляўнічае месца на беразе возера, меней чым за 100 км ад Балтыйскага мора) прадугледжаная маса атракцыёнаў, кірмаш народных рамёстваў «Старадаўняя вёска», язда на конях і выступы
Легендарны беларускі гурт Gods Tower таксама выступаў на фэсце, а сёлета Беларусь прадставяць гурты Znich і Litvintroll.
Кошт квітка для Беларусі — ад 330 да 390 тыс. беларускіх рублёў. Колькасць квіткоў абмежаваная! Квіткі ў Беларусі прадаюцца праз агента фестывалю. Інфалінія: +37525 6 169 179 (штодзень з 10:00 да 20:00), www.backstage.by.
Болей інфармацыі пра фармат і месца базавання фэсту, спіс гуртоў, прапановы па транспарце і парадку атрымання віз — на сайце фэсту. Таксама vkontakte ёсць суполка для наведнікаў па абмеркаванні фестывальных пытанняў і пошуку спадарожнікаў для падарожжа ў Літву.