Каментатар Павел Баранаў адпрацаваў на беларускай мове цалкам матч паміж БАТЭ і «Славіяй». На фанацкім сектары барысаўцаў быў прэзентаваны новы белмоўны банер «БАТЭ назаўжды ў нашых сэрцах і да канца нашых дзён».

Тыднем раней Уладзімір Навіцкі так натхніўся беларускамоўным дыктарам на гомельскім стадыёне, што таксама перайшоў падчас трансляцыі на «матчыну мову». Праўда, на ўвесь матч яго не хапіла — толькі на палову другога тайма.

Увогуле, у фанацкім асяроддзі звяртае ўвагу, што ўсё большая колькасць груповак звяртацца да беларускай мовы: то банер на ёй зробяць, то крычалкі праскандуюць. Прычым, назіраецца гэта ў абсалютна розных камандах.

Багуслаўцы. Так называюць сябе фаны жодзінскага «Тарпеда». У гонар Багуслава Радзівіла - заснавальніка пасельшча, дзе сёння размяшчаецца Жодзіна. Яшчэ ёсць расцяжка «Громкае імя Тарпеда».

Назаўжды ў нашых сэрцах. Гэта фаны «Гомеля». На апошніх гульнях пра свой клуб па-беларуску яны кажуць «Вялікі. Магутны».

«Дынама» (Менск). Наймацнейшы рух у краіне. На кожнай сустрэчы вісяць банеры «Сэрца Еўропы» і «Белыя крылы, блакітныя нябёсы».

Рэнан Брэсан, які прызнаваўся, што ведае па-беларуску словы «цукеркі» і «часопіс», выказвае падзяку фан-сектару БАТЭ за падтрымку. Таксама ў БАТЭ ў наяўнасці маюцца наступныя расцяжкі: «Нас не спыніць», «Барысаўчыне», «Славяне. Жаўнеры Белай Русі».

Некалі легендарнае мінскае «Тарпеда» цяпер гуляе на чэмпіянаце Мінска, але фанаты застаюцца вернымі. Яны ж ушчуваюць кіраўніцтва МАЗ, якое адмовілася ад каманды.

Разам і да канца. Абяцаюць фаны мінскага «Партызана». Ад гэтага года іх каманда таксама ў чэмпіянаце Мінска. На хатніх матчах з’явіўся беларускамоўны дыктар.

Салігорскі «Шахцёр» яшчэ называюць «кратамі». Такі вось самаіранічны банер «Наша краіна – кратавіна».

У «Брэста» моцны рух. Яны сябруюць з мінскім «Дынама». На беларускую мову хлопцы не забываюцца.

Фанатаў у «Мінска» пакуль нямнога. Але тыя, што ёсць заклікаюць сваю каманду ісці наперад. Яшчэ вывешвалі банер «Вы лепшыя».

Фанаты гродзенскага «Нёмана».

Фанаты гродзенскага «Нёмана».

Фанаты ФК «Забудова» з Маладзечна. Фота Сяргея Зянько, «Рэгіянальная газета».

Здавалася б, большых апанентаў, чым «Дынама» і «Партызан» у беларускім фанруху цяжка знайсці, але па пытаннях мовы іх пазіцыі падобныя.

Таксама вылучаюцца фаны жодзінскага і мінскага «Тарпеда». Апошнім часам імкнуцца не адставаць БАТЭ і «Гомель». У «Мінска» і «Брэста» ў гэтым плане таксама ўсё нармальна. Прапануем вашай увазе невялікую падборку банераў нашых каманд.

А вось у «Белшыны», «Славіі» знайсці белмоўную прадукцыю не атрымалася. Магчыма, кепска шукалі. Калі маеце нешта, то падкажыце па гэтых камандах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?