Усе запісы і адзнакі ў пашпарце робяцца выключна на рускай мове!» — маўляў, адпаведнай пастановай МУС забаронена рабіць запісы на беларускай мове ў рускамоўныя штампы. А беларускамоўных штампаў у іх няма. Такі адказ атрымала жыхарка Мінска Зоя ад супрацоўнікаў аднаго са сталічных аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі ў адказ на просьбу запісаць у новы пашпарт дадзеныя дзіцяці, прапіскі ды шлюбу
Тое, што зараз адзіным цалкам беларускамоўным штампам у пашпарце можа быць «У выездзе адмоўлена», пацвярджаюць і ў адным з аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі.
Прызнаюць — раней у рускі штамп без праблем рабілі запісыпа-беларуску . Але зараз на «рускім полі» будуць выключна рускія запісы.
Супрацоўнік аддзела: «Усе запісы будуць на рускай мове. Таму што ў нас штампы
Больш за тое, суразмоўца ўдакладняе, што МУС ад пачатку не прадугледжваў наяўнасць у пашпартных сталах неабходных штампаў у двух варыянтах:па-беларуску іпа-руску .
Супрацоўнік аддзела: «Яны (штампы
Тое, што цяпер усе запісы і пазнакі ў пашпарце будуць рабіцца выключна
Але ад далейшых каментарыяў супрацоўнікі Дэпартамента адмаўляюцца. Толькі здзіўлена пытаюцца: «Як вы сабе ўяўляеце запіспа-беларуску на рускім полі?»
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і
Уладзімір Здановіч: «З пункту гледжання дзяржаўнага чалавека я лічу, што калі ў нас існуе двухмоўе, то патрэбна, каб гэтыя штампы рабіліся на двух мовах — беларускай і рускай. Тады не будзе ніякіх спрэчак».
Наколькі ўзгаданая пастанова МУС супярэчыць Закону «Аб мовах», дэпутат адказаць не здолеў. Маўляў, у законе напісана: «беларуская і/альбо руская мова». А гэта дае магчымасць выбару.
З дэпутатам не згодны старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
«Так, закон такі ёсць, але гэта азначае, што яны могуць штамп зрабіць
Цікава, што ў пастанове, на якую спасылаюцца пашпартысты, напісана: «Запісы і пазнакі ў пашпарце робяцца на беларускай альбо рускай мове фіялетавымі альбо чорнымі чарніламі (пастай)».