23 чэрвеня ў Маскве на тэрыторыі музея-сядзібы «Кузьмінкі» прайшоў традыцыйны святочны купальскі канцэрт. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы ўрада Масквы.

Перад гледачамі выступіў заслужаны калектыў «Гасцінец» з Валожынскага раёна.
Канцэрт адбыўся побач з маляўнічым возерам на фоне велічнага архітэктурнага помніка — канюшняў князёў Галіцыных. Вечар завяршыўся пусканнем вянкоў на ваду і феерверкам.

Купальскія канцэрты ладзяцца ў Кузьмінках штогод, і гэта далёка не першы раз, калі ў іх бяруць удзел ансамблі з Беларусі. Сёлета святкаванне старажытнага свята цалкам прайшло ў беларускім духу.

Тых, каму не ўдалося трапіць на Купалле, беларускае зямляцтва Масквы запрашае на

Фестываль нацыянальных культур, які адбудзецца на тым самым месцы ў нядзелю, 15 ліпеня.
У Фестывалі будзе браць удзел беларускі калектыў, падтрымайма нашых!

Сачыце за абвесткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?