Сотавы аператар МТС павялічвае з 2 ліпеня тарыфы на міжнародны роўмінг.
Кошт такіх паслуг кампанія павысіць выбіральна, гэта значыць па некаторых напрамках яны застануцца на ранейшым узроўні. «Усе змяненні звязаны з выхадам на бясстратнасць гэтых паслуг у некаторых краінах», — адзначылі ў кампаніі.
У лютым гэтага года аператар павышаў ужо тарыфы на міжнародны роўмінг. Прыкладна праз месяц, 12 сакавіка, кампанія «МТС» узняла абаненцкую плату, цэны на выходныя званкі і паслугі мабільнага Інтэрнэту. Тады асобныя тарыфы сотавага аператара падаражэлі на 20–25%.
0
0
0
0
0
0