Фінальны турнір 23-га чэмпіянату свету па гандболе сярод мужчынскіх камандащ пройдзе з 11 па 27 студзеня ў васьмі іспанскіх гарадах: Мадрыдзе, Барселоне, Сарагосе, Вальядалідзе, Гранольерсе, Малазе, Севільі ды Сьюдад-Рэале. Лёсаванне фінальнага турніру адбудзецца 19 ліпеня ў Мадрыдзе.

Рэгламент турніру прадугледжвае дзяленне супернікаў на чатыры папярэднія шасцёркі. Па выніках аднаколавага турніру па чатыры лепшыя зборныя кожнай групы выходзяць у плэй-оф (1/8 фіналу).

Нагадаем, што зборная Беларусі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) на чале з Сяргеем Рутэнкам прабілася ў фінальную стадыю праз плэй-оф, па суме двух матчаў, абыграўшы Славакію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?