Міжнародная дапамога "можа мець вялікае значэнне для беларускіх людзей у гэтыя цяжкія часы", лічыць еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле.
Аб гэтым ён заявіў у Бруселі на нефармальнай сустрэчы міжнародных донараў па Беларусі, арганізаванай Еўрапейскай службай знешняга дзеяння і Еўракамісіяй, паведамляе прэс-служба еўракамісара.

"Менавіта таму ЕС узяў на сябе ініцыятыву ў каардынацыі намаганняў міжнародных донараў у дачыненні да Беларусі, — сказаў Фюле. — Сённяшняя сустрэча дала нам магчымасць абмяняцца меркаваннямі і ацэнкамі, каб зрабіць максімальнай наш дапамогу".

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці, уцягнутыя ў рэалізацыю праектаў у Беларусі. Сустрэча з'яўляецца часткай намаганняў ЕС павялічыць эфектыўнасць дапамогі Беларусі ў цяперашняй сітуацыі, падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?