Зьмітру Дашкевічу да 31-га дня народзінаў і ўсім палітзьняволеным, якіх у нас няма
Калі нават засыпаць мядзьведзямі
усю Беларусь – да дахаў,
ці лягчэй стане тым,
хто адседзелі?
хто адседзеўся
– унікнуць жахаў?
Калі ўсе сацыяльныя сеткі
закіпяць ў супраціўным настроі,
там шпацыр застанецца гэткі ж –
з канваірам у казённым строі.
Калі будзе натоўп гуляцца
у рэвалюцыю пляскатую –
той, хто там,
– не пабачыць розьніцы
паміж блазнамі і катамі...
Я палю. Я маўчу. Я думаю.
што такога ўва мне не стае?
Аднагодкі мы зь ім
– у тры дні розьніцы,
але ён свабаднейшы ў турме...
0
0
0
0
0
0