Вечарам у сераду ля Гервятаў (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) у дарожным здарэнні пацярпеў 5-гадовы хлопчык.

Як паведамілі ў ДАІ, у 20.50 41-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «ГАЗ», пры павароце налева сутыкнуўся з 5-гадовым веласіпедыстам, які ехаў насустрач.

У выніку хлопчык з множнымі рванымі ранамі і ранкамі ніжніх канечнасцяў і галавы шпіталяваны ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0