Міністэрства эканомікі перагледзела фіксаваныя тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца фізічным і юрыдычным асобам. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі №63 ад 27 ліпеня.

Падаражэе перасылка ўнутраных простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі -- паштовых картак, пісем і бандэроляў.
Тарыфы будуць павышаны на 60%. Так, адправіць адрасату паштовую картку будзе каштаваць ужо 800 рублёў, такую ж суму давядзецца заплаціць за перасылку пісьма масай да 20 грамаў. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы пісьма трэба будзе даплаціць 100 рублёў.

Пераслаць бандэроль масай да 20 г цяпер абыдзецца ў 800 рублёў. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы бандэролі папросяць 100 рублёў.

Аналагічнымі будуць тарыфы для юрыдычных асоб. Адзінае, за дадатковую вагу арганізацыям давядзецца даплочваць ужо 150 рублёў за кожныя 20 г.

Пастанова Міністэрства эканомікі ўступае ў сілу з 10 жніўня. З якога ж чысла РУП "Белпошта" зменіць тарыфы для сваіх кліентаў, кіраўніцтва арганізацыі вырашыць у бліжэйшыя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?