Болей фотаздымкаў глядзіце ТУТ.

Пра прыгожы фотапраект швэйцарскага фатографа Kari Joller распавяла праз Facebook сьпявачка Руся, якая з гуртом Akana удзельнічае ў супольным швэйцарска-беларускім музычным праекце Kazalpin.

«Седзячы ў Люцэрне з Альбіным Брюн, мы разважалі пра пакутны лёс сучаснай Беларусі. Альбін расказаў мне пра фотапраект свайго сябра, які працуе з бел-чырвона-белымі пазнакамі горных сьцежак. У выніку, Альбін даслаў мне сканы фатаграфій, выдаў колькі паштовак і прасіў перадаць беларусам, што швэйцарскія дзеячы культуры, праект Kazalpin салідарныя з намі, а паштоўкі прасіў разаслаць па турмах. Абавязкова са словамі падтрымкі і падзякай за мужнасьць. Вам жа прапаноўваю дыгітальную серыю. Прыгожа)»

Бел-чырвона-белымі палосамі ў гарах традыцыйна абазначаюць сьцежкі для вандроўнікаў. У Беларусі горных сьцежак няма, але нядаўна падобныя знакамі беларускія раварысты вырашылі пазначыць маршруты ў лясах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?