З пятніцы на плошчы Лукішкі ў Вільні «пасяліўся» музыка легендарнага гурта The Beatles Джон Ленан. З нагоды адкрыцця «Дзён сталіцы», што прайшлі тут 1–2 верасня, тут з пяску зрабілі скульптуру вялікага музыкі.
Ён з’явіўся на тым месцы, дзе да незалежнасці Літвы стаяла скульптура правадыра рэвалюцыі Уладзіміра Леніна.
«Леніна змяніў Ленан», — урачыста абвясціў мэр літоўскай сталіцы Артурас Зуокас. У гэты момант на плошчы гучала песня Ленана «Imagine». Гэты надпіс упрыгожыў і п’едэстал скульптуры.
Аўтар ідэі скульптуры — генеральны дырэктар Vilniaus festivaliai Рэмігіюс Меркеліс.
«
0
0
0
0
0
0