«Сёння ўночы ў палітвязня Змітра Дашкевіча — этап на Віцебскае
Змітра можна падтрымаць, даслаўшы паштоўку або тэлеграму з гарадскога стацыянарнага тэлефона на нумар 166 на наступны адрас: 210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2,СІЗА-2 . Дашкевічу Змітру Вячаслававічу.
«Этап — самае паскуднае, што можа быць у жыцці зняволенага", -- піша Наста Палажанка.
***
Нагадаем, што лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Дашкевіча асудзілі да двух гадоў зняволення, Лобава — да чатырох.
Тыдзень таму, 28 жніўня 2012 г., Зміцер Дашкевіч быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.Дашкевіч неаднаразова адмаўляўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.
0
0
0
0
0
0