У сераду, 5 верасня, ноччу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём будзе заўважны ўплыў атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

Таму ноччу яшчэ захаваецца сухое надвор'е, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія могуць суправаджацца навальніцамі.
Уначы і ўдзень у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 7..+13 ° С, максімальная днём ад +17°С па поўначы да +24°С па поўдні краіны.

У чацвер, 6 верасня, з паступленнем няўстойлівых паветраных мас са Скандынаўскага паўвострава, стане халадней: у начныя гадзіны мінімальная тэмпература паветра складзе 7...+14°С, днём тэрмометры пакажуць +13..+20°С. Ноччу ў асобных раёнах краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.

У пятніцу, 7 верасня, з ростам атмасфернага ціску істотных ападкаў не прагназуецца, толькі днём па паўночным захадзе краіны не выключаны кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. Ноччу паветра панізіцца да +3...+8°С, днём не прагрэецца вышэй за +13..+20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?