У Рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач, які ўстурбаваны адсутнасцю ў Барысаве вады.
Учора звечару на дамах райцэнатра былі развешаныя абвесткі, што ад 21 гадзіны да раніцы вады не будзе ў сувязі з тэхнічнымі працамі на водаканале.
Раніцай барысаўцы былі здзіўленыя. У іх кранах не было вады — ні гарачай, ні халоднай. Не было яе і ў абед, няма і вечарам. З вадой засталіся толькі два раёны горада — Печы і Залінейны.«Цяпер вядуцца
Ёсць інфармацыя, што без вады засталіся таксама навучальныя ўстановы і бальніцы. З паліц крамаў ваду раскупілі.
«Горад як падчас вайны, збіраюцца развозіць ваду на машынах», — кажа чытач.
0
0
0
0
0
0