Ганна Канюк з вынікам 5,83 м заваявала бронзавы медаль у скачках у даўжыню.
Іншая наша суайчынніца Вольга Зінкевіч заняла 7-е месца — 5,52. Пераможцай жа стала Аксана Зубкоўская з Украіны — 6,60.
На Паралімпійскіх гульнях у беларусаў восем медалёў:
чатыры залатыя (усе — у плыўца Ігара Бокія), адзін срэбраны (Ігар Бокій) і тры бронзавыя (цяпер — Ганна Канюк; Аляксандр Субота — трайны скачок, Людміла Волчак — акадэмічнае веславанне).

Паралімпіяда завершыцца 9 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?