Працэс над Глебам Бядрыцкім, былым начальнікам сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу пачнецца 10 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе.

Былы чыноўнік быў арыштаваны ў кастрычніку 2011 году ў сваім службовым кабінэце і абвінавачваецца ў службовым злоўжываньні і ў крадзяжы праз службовае злоўжываньне.
Справа Бядрыцкага складаецца з 47 тамоў.

Зь СІЗА Глеб Бядрыцкі зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем, каб яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці, але просьба не была задаволеная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?