Пра гэта заявіла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты і экс-палітвязня.

Нагадаем, у суботу стала вядома, што паплечнік Андрэя Саннікава і яго давераная асоба на выбарах-2010Зміцер Бандарэнка вырашыў застацца ў Польшчы і не вяртацца на радзіму. Ён мяркуе, што ў Беларусі яму пагражае новы арышт.

Ірына Халіп кажа, што аб рашэнні Бандарэнкі сама даведалася з інтэрнэту.

Саннікаў зараз лечыцца ў Літве і не плануе заставацца за мяжой.

«Ён праходзіць курс лячэння. Ён паведаміў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю, у якой яго паставілі на ўлік, аб тым, што ён на пэўны час з’едзе. Так што — чакаем дома», — сказала Ірына Халіп.

Дакладную дату вяртання Саннікава жонка не ведае. Кажа, што пасля курсу лячэння ён павінен прайсці медыцынскае абследаванне. Хутчэй за ўсё, на радзіму экс-палітвязень вернецца яшчэ ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?