У Расіі Цэнтральны выбарчы камітэт (ЦВК) на выходных скончыў прыём заявак ад кандыдатаў у Каардынацыйную раду расійскай апазіцыі і на гэтым тыдні завершыць іх рэгістрацыю.

Да панядзелка на сайце ўжо былі вывешаныя імёны 158 кандыдатаў, а ўсяго на 45 месцаў у радзе (першы выбарны орган апазіцыі) прэтэндуюць 287 чалавек.

У панядзелак на сайце ЦВК былі вывешаныя імёны 158 зарэгістраваных кандыдатаў: 132 — у «агульнаграмадзянскім спісе», 11 — у спісе «ліберальнай курыі», 7 — у спісе «левай курыі» і 8 — у спісе «нацыяналістычнай курыі».

Выбары ў Каардынацыйную раду, якія задуманы як легітымны кіруючы орган «пратэстнай» апазіцыі, плануецца правесці 20–21 кастрычніка.

У КР увойдуць 45 чалавек, пры гэтым 30 з іх вырашана абраць па «агульнаграмадзянскім спісе», а яшчэ 15 забраніраваць за левымі, лібераламі і нацыяналістамі — па пяць месцаў на «курыю».

Пакінутыя заяўкі ад кандыдатаў будуць зарэгістраваныя або адхіленыя да канца гэтага тыдня. Пры гэтым вялікія сумневы ў ЦВК выклікаюць 64 заяўкі ад людзей, якія, як высветлілі апазіцыянеры, звязаныя са структурамі МММ Сяргея Маўродзі. Усе яны, як адзін, замест патрабаванай кароткай біяграфіі са звесткамі аб удзеле ў пратэстным руху напісалі ў анкетах «звычайны чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?