Сёння ўначы ў Мінску адбыўся інцыдэнт, у выніку якога ледзь не загінулі пяць дыгераў, паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Пяцёра маладых людзей уначы праз люк у раёне «Макдональдса» на Нямізе праніклі ў падземную сістэму каналізацыі.

Аднак у гэты час у Мінску пайшоў моцны дождж, з-за чаго ў каналізацыйную сетку лінуў струмень вады.
Жыцці пяцярых дыгераў апынуліся пад пагрозай, і яны зразумелі, што самастойна выратавацца не атрымаецца. Маладыя людзі выклікалі па мабільным тэлефоне ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС і міліцыі прыбылі на месца і вынялі дыгераў з каналізацыі.

«Цэнтральным РУУС Мінска даецца прававая ацэнка гэтаму здарэнню», — дадаў прэс-афіцэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?