Як паведаміла кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Купалаўскага тэатра Дзіяна Даражок, засталіся толькі пару квіткоў на кожнае з чатырох прадстаўленняў у розных кутках залы. Назваць дакладную колькасць немагчыма, бо агульнай базы па кожным распаўсюдніку не вядзецца. Але
не больш за 10–15 білетаў.
Па словах Дзіяны, яны прадаюць квіткі на 707 месцаў у Доме афіцэраў (там праходзяць пастаноўкі пакуль ідзе рэканструкцыя будынка тэатра).
Адпаведна каля трох тысяч чалавек вырашылі наведаць першыя прадстаўленні кабарэ.
Пасля 3 лістапада «Местачковае кабарэ» будзе знятае з афішы да сярэдзіны снежня. Прычына ў тым, што трупа Купалаўскага тэатра ад’язджае на
«Местачковае кабарэ» — гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гродне ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі
Кабарэ створана паводле твораў Мар’яна Хемара, Юльяна Тувіма, Віктара Шалкевіча. Апошні бярэ ўдзел у пастаноўцы. Рэжысёр — Мікалай Пінігін.
У спектаклі граюць Віктар Манаеў, Сяргей Журавель, Зоя Белахвосцік, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Павел Харланчук і іншыя.
Спектакль будзе паказаны 31 кастрычніка, 1, 2 і 3 лістапада.