У нацыянальным адборы на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2013» возьмуць удзел больш за 80 артыстаў і калектываў.
Як паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, сярод прэтэндэнтаў як навічкі, так і зоркі.
Праслухоўванне ўдзельнікаў прафесійным журы адбудзецца 30 і 31 кастрычніка, пасля чаго стануць вядомыя імёны выканаўцаў, якія прайшлі ў наступны этап.
Праслухоўванне будзе арганізавана ў максімальна адкрытым фармаце, з прыцягненнем прадстаўнікоў друкаваных і электронных СМІ.
Фінал нацыянальнага адбору, паводле вынікаў якога будзе вызначаны прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Еўрабачанне-2013», пройдзе 7 снежня.
    Нагадаем, арганізатарам адбору з’яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з правіламі конкурсу, якія ўстаноўлены Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2013» пройдзе ў маі наступнага года ў Мальмё (Швецыя).
Зазначым, што заяўку на беларускі адбор на падаў гурт N.R.M., які зараз узначальвае Піт Паўлаў. Яны заявілі песню «Кузьнічка».
Піт Паўлаў, лічыць, што яна мае 100-адсоткавыя шанцы на перамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?