На фота: цягнік Кузніца -- Гродна, сімвал беларускай кантрабанды цераз мяжу.

На фота: цягнік Кузніца -- Гродна, сімвал беларускай кантрабанды цераз мяжу.

У Гродзенскім раёне прайшлі сумесныя вучэнні памежнікаў і інспектараў ДАІ па выяўленні парушальнікаў мяжы.

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Баечка заўважае: «Злачынцаў трэба выяўляць ўжо не непасрэдна ў пункце пропуску або на «зялёнай мяжы». А менавіта на канале руху гэтых парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. А тут месца ёсць для ўсіх: і для Міністэрства ўнутраных спраў, і для Камітэта дзяржаўнай бяспекі ды іншых».

Вядома, што на памежнай тэрыторыі часта фіксуюцца выпадкі кантрабанды, браканьерства, парушэнне правілаў дарожнага руху. Як з імі змагацца эфектыўна?
Пракуратура Гродзенскай вобласці прапануе зрабіць больш жорсткім пакаранне парушальнікаў, якія жывуць на памежнай тэрыторыі. І адсяляць іх у судовым парадку далей ад мяжы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?