Дзяржаўтаінспекцыя павінна зрабіць высновы з нядаўняй аварыі ў мікрараёне Шабаны, у якой аўтамабіль урэзаўся ў прыпыначны пункт і збіў людзей, якія стаялі пад ім. Чатыры чалавекі атрымалі раненні і былі дастаўлены ў бальніцу, адна жанчына памерла ў шпіталі.

«Трэба зрабіць дзейсныя захады для недапушчэння такіх дарожна-транспартных здарэнняў надалей. Мінчане павінны быць спакойныя за сваё жыццё, ходзячы па вуліцах і чакаючы транспарт на прыпынках», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Паводле яго слоў, трэба актывізаваць інфармацыйна-тлумачальную працу па пытаннях бяспечнага кіравання, распрацаваць план мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне бяспекі дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?