У ДТЗ у Іванаўскім раёне пацярпелі двое грамадзян Польшчы.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя здарылася, а трэцяй гадзіне ночы 4 лістапада на аўтадарозе М-10 Кобрын — Гомель — мяжа РФ непадалёк ад вёскі Трудавая. Грамадзянін Польшчы 1975 года нараджэння, які быў за рулём аўтамабіля «Фальксваген-Пасат», не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і з’ехаў у кювет. Затым «Фальксваген» прыблізна 100 метраў праехаў па полі і апынуўся ў меліярацыйным канале.

У выніку ДТЗ пацярпелі двое пасажыраў «Фальксвагена», абодва — грамадзяне Польшчы. Выбрацца з аўтамабіля іншаземцам дапамаглі ратавальнікі.

Пацярпелыя шпіталізаваны ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Адзін пасажыр, 1978 года нараджэння, — з закрытым пераломам паяснічнага пазванка і драпінамі, другі, 1947 года нараджэння, — з пераломамі двух рэбраў, ударамі і драпінамі. Вадзіцель «Фальксвагена» не пацярпеў. Паводле папярэдніх звестак, ён заснуў за рулём.

Паводле слоў Сахарчук, з пачатку гэтага года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці па віне вадзіцеляў транзітнага транспарту здарылася 80 ДТЗ, у якіх 27 чалавек загінулі і 93 атрымалі раненні. Прычынай кожнага трэцяга такога дарожнага здарэння з’яўляецца тое, што вадзіцель засынаў за рулём падчас кіравання аўтамабілем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?