Мікалай Суэцін. «Кастрычнік. Чырвоны супрэматызм», 1918.

Мікалай Суэцін. «Кастрычнік. Чырвоны супрэматызм», 1918.

«Ачышчальны віхор рэвалюцыі змёў усе перашкоды!»

Марк Шагал

Калі быў малы — з аслодаю разглядаў антырасейскі плакат Цэслера і Войчанкі, на якім дзвюхгаловы мутант-арол падаў спарахнелым лісцем на тле пунсовага неба.

Дваццаць гадоў таму, дзесяць гадоў таму, ды нават пару гадоў таму я кпіў з дзяржаўнага свята РБ — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года… Стаўленне да гэтае падзеі было неадназначным і ў саміх уладаў, што гэтае свята захавалі.

Можна, вядома, адкінуць дэталі пра штурмы, залпы, натоўпы, назвы і будзем мець, у выніку — каласальны гістарычны пераварот, што пацягнуў за сабою ланцуг глабальных падзеяў, у выніку якіх распалася Расейская імперыя, здабылі незалежнасць Фінлядыя і Польшча, краіны Балтыі, а ўрэшце, праз 74 гады, прайшоўшы стадыю сацялістычных эксперыментаў, і Беларусь…

Чытаю ў «Дзённіку» Рушчыца запіс, зроблены вось такім пахмурным лістападаўскім днём, у глухім тады куточку на ўскрайку Налібоцкае пушчы, у Багданаве: «Вядзецца пра стварэнне магутнае Беларускае дзяржавы (…) Бедная Расея! Усе выракаюцца яе з-за гэтых бальшавікоў…».

Тая рэвалюцыя спарадзіла і вялікае мастацтва. Перакананы — феномен Віцебска, узлёты Шагала, які багоміў тую рэвалюцыйную віхуру да конца дзён, і Малевіча былі б немагчымыя…

Зрэшты, як шмат што іншае… Можна не святкаваць, а вось адзначыць варта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?