Учора ў выніку працяглай хваробы памёр бацька Сяргея Міхалка, пра гэта паведамілі прадстаўнікі гурту «Ляпіс Трубяцкой» на афіцыйным профілі гурту ў Facebook. У звязку з гэтым перанесеныя тры канцэрты ў ў Расеі.

Бацька Сяргея Міхалка, Уладзімір — былы вайсковец. Разам са сваёй сям’ёй ён жыў у Нямеччыне, Сібіры і на Алтаі, пры канцы 1980-х вярнуўся ў Мінск.

Пасля таго як «Ляпіс Трубяцкой» трапіў у Беларусі пад забарону, Сяргей Міхалок разам са сваім гуртом знаходзіўся ў асноўным у Расеі, даваў канцэрты таксама ва Украіне. Журналісты практычна не пыталі яго пра сям’ю, аднак вядома, што ўвесь гэты час бацька Міхалка знаходзіўся ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?