У Беларусі каля 223 тысяч пацыентаў з цукровым дыябетам, прыкладна 90% маюць другі тып захворвання,паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Вольга Салко.
За апошнія 15 гадоў колькасць хворых падвоілася, сказала яна. Пры гэтым колькасць хворых, у якіх цукровы дыябет быў выяўлены ўпершыню, за 15 гадоў павялічылася ў 3,5 разу. Разам з тым, паводле слоў Салко, у Беларусі намецілася тэндэнцыя да зніжэння асноўных ускладненняў цукровага дыябету, памяншаецца смяротнасць пацыентаў з гэтым захворваннем.
Галоўны пазаштатны дзіцячы эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Анжаліка Сонцава паведаміла, што за апошнія гады павялічылася колькасць выпадкаў выяўлення дыябету ў дзяцей у больш раннім узросце.
Спецыялісты адзначаюць, што калі
раней асноўны пік пачатку цукровага дыябету першага тыпу ў дзяцей прыпадаў на 10–14 гадоў, то цяпер усё больш і больш выпадкаў, калі цукровы дыябет выяўляюць у дзяцей ва ўзросцеЁсць выпадкі пачатку цукровага дыябету ў дзяцейчатырох-пяці гадоў.
Сонцава сказала, што ў медыцынскім асяроддзі існуе некалькі тэорый, чаму цукровы дыябет узнікае ў маленькіх дзяцей. Фактарамі захворвання, як правіла, з’яўляюцца знешняе асяроддзе і харчаванне.
адзначыла спецыяліст. — Таксама гэта стрэсавыя сітуацыі, дзіцячыя інфекцыі ў дашкольнікаў, якія могуць справакаваць ранняе пашкоджанне«Цяпер вельмі модная тэорыя аб тым, што прычынай дыябету можа стаць залішняе спажыванне каровінага малака падчас цяжарнасці або ранні перавод дзіцяці на каровіна малако, —
Паводле слоў Сонцавай, некаторыя спецыялісты падзяліліся такім назіраннем:
павышаную рызыку захварэць на цукровы дыябет маюць таксама дзеці з генетычнай схільнасцю, калі яны не хварэлі ні на якія вірусныя захворванні ў раннім дзяцінстве, дадвух-трох гадоў.