Прэзентацыю доўгачаканай чытанкі для дзетак і іх бацькоў «Азбукоўнік і лічылка» адбудзецца ў нядзелю 18 лістапада, а 12 гадзіне ў Беларускім Доме ў Варшаве (вул. Вейска 13–3).

У прысутных будзе магчымасць набыць чытанку. Не больш за 1–2 асобнікі ў на адну сям’ю. Прэзентацыю правядзе Валярына Кустава — у свой час чытанка пісалася менавіта для яе, мамай паэткі Зосяй Куставай.

Чакаем гасподы разам з дзеткамі. Для іх рыхтуюцца конкурсы, танцы, калыханкі і мандарынкі. Для дарослых таксама будуць сюрпрызы.

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на творах класікаў беларускай літаратуры і сучасных нашых аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш. «Азбукоўнік і лічылка» можа выкарыстоўвацца для працы выхавацеляў (бацькоў, бабуль і дзядуляў, настаўнікаў) і для самастойнага чытання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, а таксама ў сямейнай педагогіцы.

Кніга сталася лідэрам продажу ў гэтым месяцы, паводле «Белкнігі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?