Беларуская чыгунка з 22 снежня па 8 студзеня прызначыла 46 дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў унутры краіны з прычыны большага пасажырапатоку на святы.
У тым ліку 31 дадатковы цягнік будзе курсіраваць па запатрабаваным маршруце Мінск — Гомель — Мінск і 9 саставаў — у напрамку Мінск — Брэст — Мінск. Таксама дадаткова прызначана 6 цягнікоў па маршруце Мінск — Пінск — Мінск.
Падчас калядных і навагодніх святаў па беларускай магістралі будуць курсіраваць больш за 40 дадатковых саставаў у міжнародных камунікацыях.У першую чаргу, яны будуць перавозіць пасажыраў па маршрутах Мінск — Масква — Мінск, Брэст — Масква — Брэст, Брэст —
Акрамя таго, у пікавыя дні перавозак у цягнікі будуць ўключацца дадатковыя вагоны.
0
0
0
0
0
0