У Беларусі плануецца ўвесці гранічныя аб'ёмы спажывання электраэнергіі, якая аплачваецца па льготным тарыфе. Адпаведныя дакументы ўжо падрыхтаваныя, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.

Мяркуецца, што ліміт спажывання электраэнергіі, які аплачваецца па сацыяльным тарыфе, складзе для кватэр з газавай плітой 150 кВт · г, для кватэр з электраплітой -- 250 кВт · г у месяц.
У выпадку, калі аб'ём спажывання электраэнергіі складзе да 300-400 кВт · г, будзе дзейнічаць 30% дэльта.
За астатнюю спажытую электраэнергію аплата будзе ажыццяўляцца па сабекошце.
Аляксандр Азярэц сцвярджае, што больш за 70% беларусаў згодныя з павышэннем тарыфаў на электраэнергію да ўзроўню яе сабекошту.
На сёння насельніцтва краіны спажывае каля 4 млрд. кВт · г электраэнергіі. Пры гэтым 75% беларусаў расходуюць 2 млрд кВт · гадз, а 25% - столькі сама. У выніку чвэрць спажыўцоў электраэнергіі выкарыстоўваюць яе ў значна большай колькасці, чым іншыя.
У выніку ўзнікае сацыяльная несправядлівасць, даказвае міністр. Каб яе ліквідаваць, тарыфы на электраэнергію будуць перагледжаныя.

Увядзенне лімітаў для фізічных асоб дазволіць знізіць расцэнкі на электраэнергію для прамысловых прадпрыемстваў, спадзяецца міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?