Віктара Медзведчука адправілі пад варту

Лычакоўскі райсуд Львова адправіў нардэпа Віктара Медзведчука пад арышт без магчымасці ўнясення залогу.

16.04.2022 / 19:29

Пасяджэнне прайшло 16 красавіка па відэасувязі. Суд заявіў, што Медзвядчук, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе і іншых злачынствах, павінен быў знаходзіцца пад хатнім арыштам, але 26 лютага пакінуў сваё месца жыхарства.

14 красавіка Лычакоўскі райсуд Львова арыштаваў 154 абʼекта рухомай і нерухомай маёмасці Медзвядчука і яго жонкі.

Малодшая дачка Медзведчука Дарʼя стала хросніцай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў 2004 годзе, паведамляе «Настоящее время».

Зяленскі прапаноўваў Крамлю абмяняць Медзведчука на ўкраінскіх палонных, але станоўчага адказу пакуль не было. 

26 аўтамабіляў, 32 кватэры, 23 дамы: ва Украіне арыштавалі маёмасць Мядзведчука і яго жонкі

Nashaniva.com