Андрэя Скурко перавялі ў магілёўскую калонію

Нашанівец будзе адбываць тэрмін у магілёўскай калоніі №15.

06.06.2022 / 15:16

Фота: Спутнік

Яго новы адрас для лістоў:

Папраўчая калонія №15,
213105, Магілёў, п/а Вейна,
Слаўгарадская шаша, 183,
Скурко Андрэй Генадзевіч.

Сёння таксама стала вядома, што галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч будзе адбываць тэрмін у бабруйскай калоніі.

Яго адрас такі:

вул. Сікорскага, 1а,
г. Бабруйск, Магілёўская вобл.,
213800,
Марціновіч Ягор Аляксандравіч.

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года. 

Nashaniva.com