Цяпер Пінск. У горадзе прайшлі зачысткі

Праваабаронцы брэсцкай «Вясны» паведамляюць пра затрыманні, якія 2 жніўня адбыліся ў Пінску.

04.08.2022 / 00:27

Затрыманыя не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя, каго раней неаднаразова затрымлівалі — Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых.

У пінчан зладзілі вобшукі. Па папярэдняй інфармацыі, аднаму з іх пагражае крымінальны артыкул за распальванне варожасці.

У ліпені такія зачысткі праходзілі ў Іванава, Драгічыне, Пружанах, Мазыры і іншых гарадах.

Палітычныя зачысткі дабраліся да Пружанаў, некалькі чалавек затрыманыя

У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек, большасць з іх — прадпрымальнікі. Што яшчэ вядома

Пілі каву затрыманага ў перапынках паміж збіццём. Падрабязнасці палітычнай зачысткі ў Іванаве 

Nashaniva.com