Генпракуратура завяла крымінальныя справы за «адмаўленне генацыду беларускага народа» ў двух СМІ

Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу «па факце распаўсюджвання групай неўстаноўленых асоб на інтэрнэт-рэсурсах «Флагшток» і «Зеркало» інфармацыі аб адмаўленні генацыду беларускага народа.

26.08.2022 / 17:50

Дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 130-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.

«Флагшток» пракаментаваў навіну такім чынам:

«На нашым рэсурсе неаднаразова паўставала тэма раскопак у Шчокатаўскім лесе, якія з 2021 года праводзіць пракуратура. У нашых матэрыялах мы паведамлялі, што раней у гэтым лесе праводзіліся масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян НКВД.

Завядзенне крымінальнай справы рушыла ўслед за публікацыяй «Флагштока», дзе была прыведзена схема з будаўнічай дакументацыі ўсходняга абыходу ў Гомелі з размяшчэннем пахаванняў у Шчокатаўскім лесе. Цяпер гэта схема выдаленая з сайта Гомельскага УКБ».

Чытайце таксама:

Гомельскія ўлады выпадкова пацвердзілі масавыя расстрэлы ў 1937 годзе. А цяпер апраўдваюцца, кажучы, што гэта памылка 

Nashaniva.com