Ілан Маск купіў Twitter за $44 мільярды і ўзначаліў кампанію

Паколькі кіраванне сацсеткай перайшло да Маска, генеральны дырэктар Twitter Параг Агравал і фінансавы дырэктар Нэд Сігал пакінулі кіраўніцтва кампаніі.

28.10.2022 / 07:20

Ілан Маск. Фота AP

«Мне паведамілі, што былы генеральны дырэктар Параг Агравал і фінансавы дырэктар Нэд Сігал пакінулі штаб-кватэру і не вернуцца, бо пачынаецца эра Маска», — напісаў, у сваю чаргу, карэспандэнт CNBC Дэвід Фейбер.

Здзелка па набыцці Twitter мусіла быць завершаная да пятніцы — у адваротным выпадку Маска чакала судовае разбіральніцтва, у якім яго шанцы на перамогу ацэньваліся невысока.

Напярэдадні паведамлялася, што некалькі банкаў пачалі пералічваць сродкі на спецыяльны рахунак для фінансавання здзелкі.

Паколькі Twitter перайшла ў прыватныя рукі, акцыі сацсеткі будуць знятыя з таргоў на Нью-Ёркскай фондавай біржы, паведамляецца на сайце NYSE.

Маск таксама патлумачыў, навошта купіў Twitter.

«Прычына, чаму я набываю Twitter, у тым, што для будучыні цывілізацыі важна мець агульную лічбавую пляцоўку, на якой можа абмяркоўвацца шырокі спектр меркаванняў у здаровай манеры, без звароту да жорсткасці», — напісаў Маск.

Навошта Маск прыйшоў з ракавінай у офіс Twitter? Гэта намёк на папулярны мем

Nashaniva.com