Слуцкага ката, які жыў у танку, больш няма

Слуцкі кот, які жыў у танку і пра якога нядаўна пісалі, загінуў пад коламі машыны, паведамілі чытачы выдання Kurjer.info.

05.01.2023 / 17:30

Мужчына распавёў рэдакцыі, што ката (ці хутчэй кошку, мяркуючы па яе афарбоўцы) збіла машына на вуліцы Сацыялістычнай, зусім недалёка ад таго танка, у якім ён жыў. Ягонае цельца чытач газеты некалькі дзён таму пабачыў на дарозе. Падрабязнасцяў здарэння ён не ведаў.

Чытайце таксама:

У Слуцку кот жыве ў танку ФОТА

Nashaniva.com