На фоне скандалу вакол забойства разведчыка Кірэева сустрэліся кіраўнікі Службы бяспекі Украіны і Галоўнага ўпраўлення разведкі

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк і кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў правялі сумесную працоўную нараду для эфектыўнай і зладжанай камунікацыі двух ведамстваў. Сустрэча адбылася на фоне актывізацыі тэмы гібелі супрацоўніка разведкі Дзяніса Кірэева, якога СБУ называла здраднікам.

23.01.2023 / 17:44

У паведамленні па выніках сустрэчы сцвярджаецца, што ўкраінскія спецслужбы адзіныя ў сваім імкненні атрымаць перамогу над ворагам і працуюць у цесным узаемадзеянні. Таксама яны сумесна распрацоўваюць новыя спецаперацыі і паспяхова ўвасабляюць іх у жыццё.

Чытайце таксама:

Кіраўнік украінскай разведкі: Дзяніса Кірэева забілі ў машыне СБУ і выкінулі на вуліцу, гэта факт

Падаляк пракаментаваў выхад матэрыялу пра забітага СБУ Дзяніса Кірэева

WSJ: Служба бяспекі Украіны забіла чалавека, без якога «Кіеў бы ўзялі»

Nashaniva.com