«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

Святлана Ціханоўская выказала прапанову Еўрасаюзу стварыць працоўную групу для кантролю за выкананнем санкцый на сённяшнім пленарным пасяджэнні Еўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэта (ЕЭСК) у Бруселі, паведамляе «Позірк».

22.02.2023 / 18:58

«У санкцый супраць рэжыму не мусіць быць шчылін», — упэўненая Ціханоўская.

Яна нагадала, як прадстаўнікі ініцыятывы «Рабочы рух» і іншыя актывісты не дазволілі перасячы мяжу фурам з угнаеннямі «Гродна Азот». Гэтая дзяржаўная кампанія, удакладніла Ціханоўская, «працягвае экспартаваць прадукцыю ў ЕС, нягледзячы на санкцыі». Дзякуючы гэтаму, рэжым атрымлівае «крывавыя грошы».

Ціханоўская заклікала ЕСЭК падтрымаць прымяненне ў дачыненні да афіцыйнага Мінска 33-га артыкула статута Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) праз «рэпрэсіі ў дачыненні да працоўных».

«Дапамажыце нам узмацніць ціск на Лукашэнку. Яго рэжым пагражае не толькі беларусам, але і нашым суседзям», — сказала яна.

Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт — гэта кансультатыўны орган Еўрасаюза, у які ўваходзіць 329 прадстаўнікоў з розных краін.

Чытайце таксама: 

Беларускі сцяг падчас выступу Святланы Ціханоўскай у Бруселі ФОТА

Лукашэнкаўскім дэпутатам выдалі візы для ўдзелу ў пасяджэнні АБСЕ ў Вене

Франак Вячорка: Вайна не скончыцца, пакуль не скончыцца гібрыдная акупацыя Беларусі

Nashaniva.com