«Наш сцяг бел-чырвона-белы». Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце

У судзе Астравецкага раёна 16 сакавіка асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

22.03.2023 / 12:48

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у карпаратыўнай суполцы адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак зрабіў каментар на беларускай мове, у якім патлумачыў, што «наш сцяг бела-чырвона-белы», а існуючы назваў «усход сонца над балотам». Павел напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйсу, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.

Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да 3 год. Мужчына падаў у аблсуд апеляцыйную скаргу на вынесены прысуд.

Чытайце таксама:

У Мазыры прайшлі вобшукі і затрыманні

Выйшаў на волю палітзняволены Раман Агнішчанка

Адвакатку Настассю Лазарэнка будуць судзіць за кансультацыі пад Акрэсціна

Nashaniva.com