Цяпер стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць паводле арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле следства, яна нібыта арганізавала «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года. 

Хутка над ёй можа адбыцца суд. На волі ў яе засталіся пажылы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе ад хваробы Крона. 

Падтрымайце Настассю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Настасся Уладзіміраўна.

Чытайце таксама:

Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
19