Кожнае дзіця палітвязня атрымае 100 еўра для сваіх летніх забаў

Збор анансаваў у сваім твітары кіраўнік «Байсолу» Андрэй Стрыжак.

08.05.2023 / 15:33

«Мы ўжо атрымалі 153 заяўкі; маем грошай на 8 з іх. А ці дапаможам астатнім — залежыць ад вас», — піша Андрэй Стрыжак і папярэджвае, што не варта карыстацца беларускімі і расійскімі карткамі.

Кожны дзіцёнак палітвязня атрымае 100 еўра для сваіх летніх забаў. Мы ўжо:
- атрымалі 153 заяўкі;
- маем грошай на 8 з іх. А ці дапаможам астатнім - залежыць ад вас.
Падаруй дзіцёнку лета (карта/paypal) https://t.co/DKyoWwp5yX

УВАГА! Не юзай для даната BY/RU карты і г.д. pic.twitter.com/xE3tNknuqj

— Андрей Стрижак (@stryzhakandrej) May 8, 2023

Нагадаем, што ў канцы 2022 года «Байсол» абвяшчаў збор на калядна-навагоднія падарункі дзецям палітвязняў, і праект быў паспяхова выкананы.

Nashaniva.com